Беларуская Служба

Складаная сітуацыя на Пакроўскім напрамку на Данбасе

23.08.2024 08:55
Расійская армія набліжаецца да горада Пакроўск на Данбасе. За апошнія дні расіяне прасунуліся ўперад і занялі некалькі вёсак.
Ілюстрацыйны здымакEPA/PRESS SERVICE OF THE 24 MECHANIZED BRIGADE Dostawca: PAP/EPA.

Украінскія эксперты, аднак, адзначаюць слабыя бакі расійскага наступу, якія могуць затармазіць прасоўванне праціўніка.

Расійскія войскі знаходзяцца прыкладна ў 10 км. ад горада, які да вайны налічваў 60 тысяч чалавек і цяпер з'яўляецца важным матэрыяльна-тэхнічным цэнтрам для ўкраінскай арміі. Кожны дзень мы атрымліваем інфармацыю аб прасоўванні праціўніка на Пакроўскім напрамку. Аднак, як адзначае ўкраінскі вайсковы эксперт Аляксандр Каваленка, цяпер перад расіянамі стаіць натуральны бар’ер у выглядзе ракі Жураўка. Акрамя таго, як ён адзначае, размешчаныя там гарады — Гроднаўка, Круты Яр і Чырвоны Яр — злучаныя дарогамі, што стварае цяжкапраходную для расіян лінію абароны.

Адначасова ўкраінскае войска працягвае наступ у Курскай вобласці Расіі. За дзясятак  дзён яны занялі там больш за 1000 км2 тэрыторыі.

ПР/юл